Галоўная старонка » Беларусь-Вугоршчына » Адкрыцьцё амбасады Вугоршчыны ў Менску

Адкрыцьцё амбасады Вугоршчыны ў Менску

Start here

Advertisements

Цэрэмонія афіцыйнага адкрыцьця амбасады Вугоршчыны ў Беларусі пройдзе 3 чэрвеня ў Мінску па адрасе вул. Платонава 1б. Таксама 3 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбудзецца прэзэнтацыя выставы вугорскага графіка Лівіюса Дзюлаі (Gyulai Líviusz).

“Адкрыцьцё вугорскай амбасады пацьвярджае нашу цікавасьць да Беларусі. У краінаў нядрэнныя паказальнікі ў гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве, аднак рэзэрвы яшчэ ёсьць. Мы таксама зацікаўленыя ў інтэнсыфікацыі міжчалавечых кантактаў: у нас ёсьць намер выдаваць як мага больш віз беларусам”, — падкрэсліў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Вугоршчыны ў Беларусі Ферэнц Контра (Kontra Ferenc). Чакаецца, што выкананьне консульскіх функцый, у тым ліку выданьне візаў, дыпляматычная місыя пачне з другой паловы чэрвеня. Амбасадар выказаў шкадаваньне наконт таго, што беларусы й вугорцы «пакуль вельмі мала ведаюць адзін пра аднаго».

Па дадзеных беларускай статыстыкі, узаемны гандаль паміж краінамі дасягнуў у 2007 годзе $270,4 млн. Экспарт склаў $140 млн. экспарт (збольшага нафтапрадукты, трактары, чорныя мэталы, прадукты дрэваапрацоўкі, калійныя ўгнаеньні), імпарт быў на ўзроўні $130,4 млн. (пераважна мэдыкамэнты, тэлевізары, тэлефоны Nokia і іншая электратэхніка, сельскагаспадарчыя машыны, аўтамабілі, харчаваньне, віна). Па словах дарадцы амбасады Фэрэнца Бэрэні, Вугоршчына штогод купляе тысячу трактараў МТЗ, якія вабяць вугорскіх сялянаў суаднесеньнем кошту й якасьці.

Пан амбасадар выказаў жаданьне, каб ля амбасады быў “калі вялікі сьцяг Эўрапейскай Уніі, які толькі магчыма ўзьняць”. Ферэнц Контра адзначыў: “Мне вядома, што сьцяг ЭУ не заўсёды вітаецца на вуліцах Менску. Але гэта не пагрозы, а сымбаль супрацоўніцтва краінаў-сябраў ЭУ, яго ня трэба баяцца! Чым болей сьцягоў Эўрапейскай Уніі будзе паўсюль – і на вуліцах беларускіх гарадоў, і на перамовах, – тым мацнейшым будзе супрацоўніцтва паміж Беларусьсю й ЭУ”.

Як сябра ЭУ, Вугоршчына цалкам падзяляе палітыку Эўрапейскае Уніі да Беларусі, нагадаў дыплямат. З 2004 году існуе абмежаваньне сустрэчаў на ўзроўні міністэрстваў. “Мы ня можам супрацоўнічаць на падставе агульных каштоўнасьцяў таму, што нашыя каштоўнасьці пакуль розьняцца”, – адзначыў пан амбасадар. Па ягоных словах, усё залежыць ад пазыцыі беларускага кіраўніцтва. Калі пачнуцца працэсы дэмакратызацыі й ня будзе палітычных вязьняў, ЭУ адкажа ўзаемнасьцю, таму што “гатовая да вельмі інтэнсыўнага супрацоўніцтва зь Беларусьсю на падставе агульных каштоўнасьцяў”.

Ферэнц Контра нарадзіўся ў Будапэшце ў 1954 годзе. Ён скончыў факультэт міжнародных адносінаў Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1977 году працуе ў міністэрстве замежных справаў Вугоршчыны. Працаваў у дэпартамэнтах па Радзянскім Зьвязе, пасьля – па Супольнасьці незалежных дзяржаваў (СНД). Працаваў у амбасадах у Грэцыі, Іране, ачольваў амбасаду ва Ўкраіне, а па сумяшчальніцтве ў Беларусі, Арменіі й Узбэкістане. Пад час працы амбасадарам у Расеі, пан Контра быў акрэдытаваны й на Беларусь з 2004 па 2005 гады. Напярэдадні прызначэньня ў Менск (2005-2008 гг.) каардынаваў палітыку МЗС у адносінах да Беларусі й Малдовы. Валодае ангельскай, расейскай, разумее ўкраінскую. Жанаты, мае дачку.

Сваю новую працу амбасадар лічыць “вялікім выклікам”, бо яму трэба з нуля арганізаваць працу амбасады. Акрамя палітычнага супрацоўніцтва, вугорцы плянуюць актыўнае культурнае ўзаемадзеяньне – хочуць браць удзел у кінафэстах, прывезьці ў бібліятэкі Беларусі кнігі вугорскіх пісьменьнікаў у перакладзе на расейскую. Таксама асобна гаворыцца пра студэнцкія абмены. Ужо зараз у Вугоршчыне вучацца студэнты зь Беларусі. “Мы таксама хочам усталяваць шчыльнейшыя стасункі з грамадзянскай супольнасьцю, народам Беларусі”, – адзначыў амбасадар. Аднак даволі супярэчлівай падаецца заява пана Контра, што “у вугорскім друку пра Беларусь пішуць, калі парушаюцца правы чалавека, у вязьніцу саджаюць за апазыцыйную дзейнасьць. Але ж гэта толькі частка жыцьця, гэта ня поўная карціна. Мы б хацелі, каб штодзённыя, станоўчыя навіны зь Беларусі таксама траплялі ў прэсу”. Дыплямат дадаў, што “мы маем намер сваёй прысутнасьцю спрыяць таму, каб пра палітыку Эўрапейскай Уніі размаўлялі, пра яе чулі”.

Кранаючы тэму параўнаньня беларусаў і вугорцаў, пан амбасадар заявіў: “Вядома, мы падобныя”. Беларусы, на ягоную думку, гэтаксама спакойныя, ветлівыя, усьміхаюцца, таксама любяць шпацыраваць, бавіць час у парках. Беларусаў, як і вугорцаў, 10 мільёнаў. Да таго ж, абедзьве краіны транзытныя, знаходзяцца на шляху з Захаду на Ўсход. “Беларусь – эўрапейская краіна”, – падкрэсьліў дыплямат.

Пан Контра сказаў, што жыць будзе ў цэнтры Менску, ва ўтульным месцы, якое яму вельмі падабаецца. Разам з мужам прыехала й пані Контра: “Зараз яна вельмі шмат дапамагае, робіць усё магчымае, каб наша амбасада была не звычайным офісам, але каб усё было прыгожа – дапамагае расстаўляць мэблю й кветкі”.

Датычна беларускай мовы, амбасадар адразу адзначыў, што вывучыць яе ён не абяцае, але будзе зь вялікім задавальненьнем знаёміцца шчыльней з усім беларускім – мовай, культурай, гісторыяй, беларускімі гарадамі, беларусамі”.

Па матэрыялах: “Наша Ніва”, “Хартыя-97”, “Беларускія Навіны”

Advertisements

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: