Будапэшт-2006

Start here

Калі каго цікавяць даволі супярэчлівыя падзеі 2006 году ў Будапэшце, рэкамэндуем вось гэтую спасылку – на артыкул з “Новай Эўропы”, дзе даволі падрабязна апісаныя ўласна пратэстныя выступы, а таксама дадзеныя іхныя падставы ды агульны агляд сытуацыі ў Вугоршчыне.

Ад сябе магу дадаць два відэа. Першае – славуты крадзеж танку:) у тым жа 2006 годзе. А другое – бойкі з паліцыяй пад час першай гадавіны дэманстрацыяў супраць Дз’юрчаню ў 2007 г. Гэта вам, панства, не маршы ды шляхі ў Менску! Вугорскія маладзёны закідваюць паліцыю бутэлькамі з “кактэйлям Молатава”, перакульваюць аўта, ганяюць паліцыю бітамі… Зразумела, што праварадыкалы апошнім часам актывізаваліся шмат дзе ў Эўропе, але такую агрэсыю да ўласных суайчыньнікаў (няхай і апранутых у паліцэйскую форму) трэба яшчэ пашукаць.


Пакінуць каментар