15 сакавіка 2008 г. у Цэнтральна-Эўрапейскім унівэрсытэце (CEU), студэнтамі якога шмат хто з нас зьяўляецца, адбыўся Міжнародны Фэст, на якім студэнты былі вольныя прэзэнтаваць свае краіны. У выніку прэзэнтацыі рабілі каманды Беларусі, Украіны, Малдовы, Расеі, Сэрбіі, Макэдоніі, Альбаніі, Азэрбайджану ды Казахстану.
Беларусы на Міжнародным Фэсьце ў Будапэшце
Posted Сакавік 26, 2008 by stafanbatoryCategories: Жыцьцё дыяспары
Tags: Budapest, Central European University, Беларуская кухня, Купалінка, Простыя Словы, Прэзэнтацыя Беларусі, Presentation of Belarus
Беларусь-Вугоршчына: афіцыйнае супрацоўніцтва
Posted Сакавік 26, 2008 by stafanbatoryCategories: Беларусь-Вугоршчына
Tags: Вугоршчына, афіцыйныя адносіны, таваразварот, экспарт, імпарт, інвэстыцыі
Дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Вугорскай Рэспублікай былі ўсталяваныя 12 лютага 1992 г. У студзені 2000 г. пачала працу ў Будапэшце беларуская амбасада. Згодна рашэньню вугорскага Ўраду ўвесну 2008 г. павінна адчыніцца амбасада ў Менску.
Пачатак
Posted Сакавік 25, 2008 by stafanbatoryCategories: Агульнае
Вітаем шаноўнае спадарства!
Няма для сьвядомага беларуса больш важнага сьвята за Дзень Волі. Таму можна лічыць сымбалічным зьяўленьне нашай старонкі менавіта ў гэты дзень. Неабходнасьць стварэньня падобнага рэсурсу існавала ўжо здаўна. Вугоршчына хоць і ня ёсьць краінай масавай беларускай эміграцыі, але, тым ня менш, беларусы тут таксама жывуць. Спадзяемся, што нарэшце на мапе нашай дыяспары паменшыць белых плямаў.
Зь Днём Волі Вашэцяў!
