Рэха Чарнобылю

На 22 гадавіну трагедыі ды ўшанаваньне ахвяраў і пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы, 30 красавіка 2008 году ў Цэнтральна-Эўрапейскім унівэрсытэце (Будапэшт) быў зладжаны паказ двух фільмаў.
Забруджанае Жыцьцё (Contaminated life)
Фільм Давіда Дэсрамэ (David Desrame) й Дамініка Маэстралі (Dominique Maestrali)
Францыя-Беларусь, 2001, Мова: ангельская, беларуская, расейская; час: 52 хв.
Дакумэнтальны фільм паказвае стан ў раёнах Беларусі, забруджаных радыяцыяй, ды жыцьцё мясцовага насельніцтва, якое павіннае ўласна перажываць як усе наступствы катастрофы, так і забыцьцё на іх беларускімі ўладамі ды міжнароднай супольнасьцю.
Чарнобыль: Нябачны Злодзей (Chernobyl: The Invisible Thief)
Фільм Крыстофа Бёкля (Christoph Boekl)
Нямеччына, 2006, Мова: нямецкая, расейская, ангельскія субтытулы; час: 59 хв.
Жывое, кранальнае кіно, распаведзенае з асабістага пункту гледжаньня й ўласнага досьведу рэжысэра, рэквіэм па забытых ахвярах трагедыі, пратэст супраць сьляпое веры ў тэхналягічны прагрэс.
Tags: Чарнобыль
You can comment below, or link to this permanent URL from your own site.