У беларускім інтэрнэце назіраецца блытаніна з назвай краіны, што па мясцоваму гучыць як Magyarország (нават не спрабуйце гэта вымавіць). Справа, напэўна, ува ўжываньні тарашкевіцы vs. наркамаўкі, але мовы нашых суседзяў таксама паспрыялі такой разнастайнасьці назоваў.
Archive for Сакавік, 2008
Вугорцы? Венгры? Мадзьяры?
Сакавік 27, 2008Вугорская кухня
Сакавік 27, 2008(паводле артыкула Алеся Белага)
Вугорская кухня складвалася стагодзьдзямі на скрыжаваньні эўрапейскіх (перадусім італійскіх і нямецкіх) і ўсходніх (найперш фіна-вугорскіх, турэцкіх і іншых) традыцый і мае вельмі своеасаблівае аблічча. Коратка вугорскую кухню, тлустую й вострую, як калісьці й шляхецкая кухня Рэчы Паспалітай, характарызуюць словамі “шпік і перац”, але насамрэч яна выкарыстоўвае самыя разнастайныя кампаненты, — амаль усе [...]
Беларуска-Вугорскія гістарычныя сувязі
Сакавік 27, 2008(паводле артыкула Алеся Белага)
Вугоршчына – дзяржава ў цэнтральнай Эўропе. Радзімай напаўвандроўных плямёнаў мадзьяраў, роднасных сучасным ханты й мансі, былі стэпы Перадуральля (прыкладна ў раёне сучаснага Башкартастану), адкуль яны праз Прыазоўе й Прычарнамор’е перасяліліся ў Эўропу, заняўшы ў канцы ІХ ст. Сярэдняе Падунаўе. Адтуль зьдзяйсьнялі рабаўнічыя набегі на Заходнюю Эўропу.
Беларусістыка ў Будапэшце
Сакавік 26, 2008(па матэрыялах артыкула пані Ларысы Станкевіч “Беларусістыка ў Будапешцкім універсітэце імя Л. Этвеша“)
Беларуская мова ў Будапэшцкім унівэрсытэце імя Л. Этвеша (ELTE) выкладаецца зь верасьня 1994 г. Да гэтага часу вугорскія славісты займаліся, у першую чаргу, гісторыяй беларускай мовы. Успамінае праф. Андраш Золтан: «У сваёй кандыдацкай дысэртацыі я займаўся ўплывам канцылярскай мовы Вялікага князтва Літоўскага [...]
Агульнанацыянальная Дыктоўка
Сакавік 26, 2008Быць беларусам у дыяспары не заўсёды ёсьць тое ж самае, чымся на Беларусі. Жыцьцё ідзе сваёй хадой, і трэба рабіць пэўныя намаганьні, каб у трызьненьні працоўных дзён памятаць запавет Мацея Бурачка не забывацца на родную мову, што вядзе, на ягоную думку, да клінічных выпадкаў…
Таму беларусы Вугоршчыны з энтузыязмам успрынялі прапанову ладжаньня Агульнанацыянальнай Дыктоўкі. Мы зьвярнуліся [...]
Вялікдзень і Дзень Волі: сьвяткуем разам
Сакавік 26, 200823 сакавіка каталікі Беларусі, Вугоршчыны й усяго сьвету сьвяткавалі галоўную хрысьціянскую ўрачыстасьць – Вялікдзень, Зьмёртвыхпаўстаньне Панскае. З каляндарных прычынаў мы вырашылі аб’яднаць два сьвяты разам – бо ня ўсе нашыя госьці маглі прысутнічаць у аўторак 25 сакавіка на Дзень Волі.
Беларусы на Міжнародным Фэсьце ў Будапэшце
Сакавік 26, 200815 сакавіка 2008 г. у Цэнтральна-Эўрапейскім унівэрсытэце (CEU), студэнтамі якога шмат хто з нас зьяўляецца, адбыўся Міжнародны Фэст, на якім студэнты былі вольныя прэзэнтаваць свае краіны. У выніку прэзэнтацыі рабілі каманды Беларусі, Украіны, Малдовы, Расеі, Сэрбіі, Макэдоніі, Альбаніі, Азэрбайджану ды Казахстану.
Беларусь-Вугоршчына: афіцыйнае супрацоўніцтва
Сакавік 26, 2008Дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Вугорскай Рэспублікай былі ўсталяваныя 12 лютага 1992 г. У студзені 2000 г. пачала працу ў Будапэшце беларуская амбасада. Згодна рашэньню вугорскага Ўраду ўвесну 2008 г. павінна адчыніцца амбасада ў Менску.
Пачатак
Сакавік 25, 2008
Вітаем шаноўнае спадарства!
Няма для сьвядомага беларуса больш важнага сьвята за Дзень Волі. Таму можна лічыць сымбалічным зьяўленьне нашай старонкі менавіта ў гэты дзень. Неабходнасьць стварэньня падобнага рэсурсу існавала ўжо здаўна. Вугоршчына хоць і ня ёсьць краінай масавай беларускай эміграцыі, але, тым ня менш, беларусы тут таксама жывуць. Спадзяемся, што нарэшце на мапе нашай дыяспары [...]