Прывітанне ізноў…Цікавостка з Радзімы…Слухаем, гуляем…

Posted November 16, 2011 by stafanbatory
Categories: Агульнае

Бровар «Аліварыя» зрабіў для наведвальнікаў свайго сайта флэш-тэставанку «Дружа, кім ты быў у мінулым жыцці».

http://alivariadata1864.by/data1864.php?i=5

Беларусь пераўтвараецца ў Паўночную Карэю – слухай!

Posted December 10, 2010 by stafanbatory
Categories: Uncategorized

Газэта “Наша Ніва” надрукавала тэкст і выклала на спампаваньне мэлёдыю новага шэдэўру беларускае музыкі, што без сумневу ўвойдзе ў топ нацыянальнага музычнага канону. У параўнаньні з гэтай дзіцячай парнаграфіяй славутая песьня “Слухай Бацьку” падаецца проста распеўкай перад сапраўдным мега-шлягерам.

For English please scroll down

Read the rest of this post »

Нашая прэзэнтацыя Беларусі мае болей за 12 тысячаў праглядаў!

Posted November 19, 2010 by stafanbatory
Categories: Агульнае

Tags: ,

За той час, што мінуў з Міжнароднага Фэсту ў Будапэшце, нашая адмыслова створаная прэзэнтацыя назьбірала на YouTube болей за 12 тысячаў праглядаў. Так трымаць!

Адкрыцьцё амбасады Вугоршчыны ў Менску

Posted June 3, 2008 by stafanbatory
Categories: Беларусь-Вугоршчына

Tags: , , , ,

Цэрэмонія афіцыйнага адкрыцьця амбасады Вугоршчыны ў Беларусі пройдзе 3 чэрвеня ў Мінску па адрасе вул. Платонава 1б. Таксама 3 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбудзецца прэзэнтацыя выставы вугорскага графіка Лівіюса Дзюлаі (Gyulai Líviusz).

Read the rest of this post »

Будапэшт-2006

Posted Май 3, 2008 by stafanbatory
Categories: Вугоршчына

Tags:

Калі каго цікавяць даволі супярэчлівыя падзеі 2006 году ў Будапэшце, рэкамэндуем вось гэтую спасылку – на артыкул з “Новай Эўропы”, дзе даволі падрабязна апісаныя ўласна пратэстныя выступы, а таксама дадзеныя іхныя падставы ды агульны агляд сытуацыі ў Вугоршчыне.

Read the rest of this post »

Рэха Чарнобылю

Posted Май 2, 2008 by stafanbatory
Categories: Жыцьцё дыяспары

Tags:

На 22 гадавіну трагедыі ды ўшанаваньне ахвяраў і пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы, 30 красавіка 2008 году ў Цэнтральна-Эўрапейскім унівэрсытэце (Будапэшт) быў зладжаны паказ двух фільмаў.

Read the rest of this post »

Вугорцы? Венгры? Мадзьяры?

Posted Сакавік 27, 2008 by stafanbatory
Categories: Вугоршчына

Tags: , , , ,
_42149242_hungary416afp.jpg

У беларускім інтэрнэце назіраецца блытаніна з назвай краіны, што па мясцоваму гучыць як Magyarország (нават не спрабуйце гэта вымавіць). Справа, напэўна, ува ўжываньні тарашкевіцы vs. наркамаўкі, але мовы нашых суседзяў таксама паспрыялі такой разнастайнасьці назоваў.

Read the rest of this post »

Вугорская кухня

Posted Сакавік 27, 2008 by stafanbatory
Categories: Вугоршчына

Tags:

(паводле артыкула Алеся Белага)

Вугорская кухня складвалася стагодзьдзямі на скрыжаваньні эўрапейскіх (перадусім італійскіх і нямецкіх) і ўсходніх (найперш фіна-вугорскіх, турэцкіх і іншых) традыцый і мае вельмі своеасаблівае аблічча. Коратка вугорскую кухню, тлустую й вострую, як калісьці й шляхецкая кухня Рэчы Паспалітай, характарызуюць словамі “шпік і перац”, але насамрэч яна выкарыстоўвае самыя разнастайныя кампаненты, — амаль усе вугорскія стравы маюць досыць складаную рэцэптуру.

Read the rest of this post »

Беларуска-Вугорскія гістарычныя сувязі

Posted Сакавік 27, 2008 by stafanbatory
Categories: Беларусь-Вугоршчына

Tags: , ,

(паводле артыкула Алеся Белага)

Вугоршчына – дзяржава ў цэнтральнай Эўропе. Радзімай напаўвандроўных плямёнаў мадзьяраў, роднасных сучасным ханты й мансі, былі стэпы Перадуральля (прыкладна ў раёне сучаснага Башкартастану), адкуль яны праз Прыазоўе й Прычарнамор’е перасяліліся ў Эўропу, заняўшы ў канцы ІХ ст. Сярэдняе Падунаўе. Адтуль зьдзяйсьнялі рабаўнічыя набегі на Заходнюю Эўропу.

Read the rest of this post »

Беларусістыка ў Будапэшце

Posted Сакавік 26, 2008 by stafanbatory
Categories: Жыцьцё дыяспары

Tags: ,

(па матэрыялах артыкула пані Ларысы Станкевіч “Беларусістыка ў Будапешцкім універсітэце імя Л. Этвеша“)

Беларуская мова ў Будапэшцкім унівэрсытэце імя Л. Этвеша (ELTE) выкладаецца зь верасьня 1994 г. Да гэтага часу вугорскія славісты займаліся, у першую чаргу, гісторыяй беларускай мовы. Успамінае праф. Андраш Золтан: «У сваёй кандыдацкай дысэртацыі я займаўся ўплывам канцылярскай мовы Вялікага князтва Літоўскага на канцылярскую мову Маскоўскага князтва. Так што ўжо ў гэты час, калі я сядзеў над гэтымі старабеларускімі ці стараўкраінскімі тэкстамі, у мяне ўзнікла ідэя: калі зьявіцца магчымасьць, то трэба было б увесьці выкладаньне беларускай мовы ў Вугоршчыне, таму што ўкраінская мова выкладалася ўжо здаўна». Магчымасьць запрасіць лектара беларускай мовы зьявілася пасьля 1990 г. – абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі.

Read the rest of this post »


Follow

Get every new post delivered to your Inbox.